У полацкім Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер`я ўдзельнікі гурта «Варган» пазнаёмяць гледачоў з гісторыяй музычных інструментаў і прэзентуюць аўтэнтычную беларускую музычную культуру з дапамогай традыцыйных музычных інструментаў — дуды, колавай ліры і цымбалаў.
«Сустрэча з музыкамі стане дыялогам мінулага і сучаснасці — дыялогам, у якім нацыянальная свядомасць беларусаў напаўняецца гонарам за сваю культуру, удзячнасцю да сваіх продкаў«, — паведамляюць у анатацыі да падзеі.
Полацкі фальклорны гурт «Варган» аб’яднаў людзей, зацікаўленых традыцыйнай культурай беларусаў. Калектыў займаецца вывучэннем і аднаўленнем беларускай традыцыйнай творчасці: песеннай (як абрадавай, так і лірычнай), танцавальнай, інструментальнай. Прынцыповая пазіцыя ўдзельнікаў гурта — імкненне да аўтэнтычнай, арыгінальнай манеры выканання. «Варган» прымае ўдзел у разнайстайных культурных мерапрыемствах, рэканструкцыі абрадавых дзеяў, праводзіць спеўныя і танцавальныя вечарыны.
Месца: Беларусь, Віцебская вобл., г. Полацк, вул. Войкава, 1.
Час: 13.00.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: