На 4 лекцыі лекторыя «Фрэскі» з цыклу «Пачаткі гісторыі Беларусі» Алег Дзярновіч, гісторык-медыевіст, археолаг, кандыдат гістарычных навук, шматгадовы навуковы кіраўнік раскопак у Крэве, раскажа пра «Палтэск’ю – Паўночную Трою».
«Пакуль паўднёвы ўсход Беларусі знаходзіўся зусім блізка ад эпіцэнтру магчымай далейшай усходняй версіі развіцця гісторыі ўсёй Усходняй Еўропы, на Поўначы між тым адбываліся падзеі, якія потым шмат у чым прадвызначаць далейшы бег часу. Гутарка, вядома, пойдзе пра Полацк», — паведамляюць у анатацыі лекцыі.
Полацк вельмі добра вядомы ў ісландскіх сагах і помніках старажытна-скандынаўскага пісьменства ды выступае там у даволі празрыстай форме – Pal(l)teskjа. Мяркуецца, што скандынаўская Palteskjа можа адлюстроўваць старажытную форму, зафіксаваную таксама ў рускіх крыніцах – Полтескъ. І вось вакол гэтага Палтэск’і ў скандынаўскіх паданнях разварочваюцца самыя неверагодныя падзеі.
Лекцыя адбудзецца ў 14.03 у 18.30 на Кісялёва, 38.
Кошт: 17 р.
Зарэгістравацца на лекцыю трэба па тэлефоне +37529 2524458.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: