Прэм’ера Беларускага Свабоднага тэатра — опера «Дзікае паляванне караля Стаха» — трапіла ў спіс газеты The Guardian, у якім выданне рэкамендуе наведаць найцікавейшыя спектаклі восені. У падборцы Арыфы Акбар, Браяна Логана і Ліндсей Уішып — «Макбет» з удзелам Ральфа Файнса, балет па Black Sabbath, і Уладзімір Караткевіч у пастаноўцы Мікалая Халезіна.
«Гатычны нуар Беларускага Свабоднага тэатра, заснаваны на рамане Уладзіміра Караткевіча 1964 года. Натхнёны ўсходнееўрапейскім фальклорам, ён распавядае гісторыю маладой спадчынніцы, якая спрабуе вызваліцца ад злога праклёну. У пастаноўцы ўдзельнічаюць акцёры, оперныя спевакі і музыканты з Беларусі і Украіны», — анансуе падзею слынная брытанская газета.
Нагадаем пастановачную групу будучага спектакля:
Рэжысура, драматургія і адаптацыя тэксту – Мікалай Халезін.
«Дзікае паляванне караля Стаха» пазначаецца як сінтэз оперы, драматычнага тэатра, мультымедыя і жывой музыкі.
Таму ў пастаноўцы прымаюць удзел оперныя салісты — Ілля Сільчукоў (барытон), Тамара Калінкіна (сапрана), Ірына Жыцінская (мецца-сапрана); акцёры — Кацярына Вострыкава, Павел Гарадніцкі, Сяргей Квачонак, Раман Шыцько, Ігар Шугалееў ды іншыя творцы.
Паказы спектакля адбудуцца ў Barbican theatre, London — 14–16 верасня.
Замовіць квіткі можна тут.