Штучны інтэлект спраектаваў «немагчымую статую» ў стылі мастакоў мінулага

Першая ў свеце статуя, створаная штучным інтэлектам, у якой сабраны стылі пяці знакамітых скульптараў, выстаўлена ў Нацыянальным музеі навукі і тэхнікі ў Стакгольме.

«Немагчымая статуя», так назвалі гэты аб’ект, «спалучае ў сабе дынамічныя неўраўнаважаныя фігуры Мікеланджэла, мускулатуру і рэфлексійнасць Агюста Радэна, экспрэсіянісцкае пачуццё Кетэ Кольвіц, засяроджанасць на імпульсе і масе Такамуры Котара і бунтарства Аўгусты Сэвідж, — піша часопіс artnet.

Праца ўвасобілася ў жыццё дзякуючы шведскай інжынірынгавай кампаніі Sandvik, якая спецыялізуецца на рэзцы металу і такім чынам прарэкламавала сваю камп’ютарную вытворчасць.

 

Каманда Sandvik вылучыла самыя характэрныя якасці ў знакамітых скульптараў за апошнія пяць стагоддзяў, а затым неаднаразова генеравала выявы з дапамогай праграм штучнага інтэлекту Stable Diffusion, DALL-E і Midjourney, пакуль не атрымаўся здавальняючы вынік. Інжынеры перавялі атрыманы 2D-дызайн у 3D-мадэль.

Скульптура выканана з нержавеючай сталі, важыць паўтоны і мае вышыню паўтара метра. Яна ўяўляе сабой андрагін постаць, якая трымае зямны шар адной рукой.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!