Вядомая серыя вершаваных малафарматных кніг «Паэты планеты» працягнула свой выхад у Беластоку пры ўдзеле фонда Kamunikat.
Гэта серыя прэзентавалася як збор найлепшых паэтычных твораў сусветнай паэзіі ў беларускім перакладзе. Нядаўна быў адзначаны юбілей: 100 паэтаў планеты па-беларуску.
Новы выпуск серыі — выбраныя вершы Уладзіміра Арлова. Укладальнік Лявон Баршчэўскі.
«Беларускі творца больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі, асабліва пасля прысуджэння яму першай у гісторыі міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды» ў 2010 годзе», — пазначана ў анатацыі да выдання.
Кнігу можна набыць у анлайн-кнігарні Kamunikat.org.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: