«Сабакі Эўропы» Беларускага Свабоднага тэатру паводле рамана Бахарэвіча пакажуць у Берліне

Культура
Сцэна са спектакля "Сабакі Эўропы". Фота: deutschestheater.de

«Пасьля Лёндану, Люксэмбургу, Парыжу і Адэляіды спэктакль «Сабакі Эўропы» Беларускага Свабоднага тэатра нарэшце прыедзе ў Нямеччыну», — падзяліўся навіной у сваіх сацсетках беларускі пісьменнік, аўтар аднайменнага твора Альгерд Бахарэвіч. Пастаноўка Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды па рамане, які ў Беларусі прызнаны «экстрэмісцкім», паспяхова працягвае свае гастролі па Еўропе.

Гэтам разам спектакль будзе паказаны ў Нямецкім тэатры ў Берліне.

«Сабакі Эўропы» — гэта імклівая, музычна расказаная адысея, у якой менш ідзе гаворка пра паходжанне рэжыму, а больш — пра нашу ўласную ролю ў яго стварэнні», — прадстаўляецца пастаноўка гледачу на сайце ўстановы.

«У Беларусі ў 2019 годзе: група школьнікаў сабралася вакол капсулы часу. Яны ўрачыста запаўняюць яго паведамленнямі і дарагімі памятнымі рэчамі, каб паказаць будучым пакаленням, што было важным у іх жыцці. Капсула часу закапана глыбока ў зямлю. Германія, 2049 год: малады следчы знаходзіць у нумары гатэля цела мужчыны. Але няма падказак, ці памёр ён натуральнай смерцю, ці быў забіты. Яго расследаванні вядуць яго праз сетку кнігарняў па ўсёй Еўропе ў ізаляваную звышдзяржаву, новую імперыю, якая распасціраецца на тэрыторыі сучасных Беларусі і Расіі», — пазначаецца фабула спектакля.

Нагадаем, што па версіі брытанскага часопіса Prospect Magazine, «Сабакі Эўропы» ўвашлі ў дзясятку лепшых у Вялікабрытаніі тэатральных перформансаў за 2022 год. «З мастацкага пункту гледжання гэтая адаптацыя, пастаўленая творцамі ў выгнанні, чые менш удачлівыя калегі працягваюць падвяргацца жорсткаму абыходжанню ў турмах Лукашэнкі, з’яўляецца буйным дасягненнем у галіне эпічнага апавядання», — адзначылі калумністы выдання.

Нямецкі тэатр у Берліне — тэатральная ўстанова з пастаянным і высока ацэненым ансамблем. Гісторыя тэатра пачынаецца з сярэдзіны ХIХ стагоддзя, але сёння яго рэпертуар уключае ў сябе як класіку, так і творы сучасных драматургаў. Раз у год, у траўні або чэрвені, у тэатры праходзіць Фестываль сучаснай драматургіі Autorentheatertage.

Прэм’ера ў Германіі «Сабакаў Эўропы» ў берлінскім Нямецкім тэатры адбудзецца 10 сакавіка.

Нагадаем, што ў спекталі задзейнічаны акторы: Дар’я Андрэянава, Надзя Бродская, Настасся Карабліна, Павел Гарадніцкі, Кірыл Калбаснікаў, Мікалай Купрыч, Аляксей Нарановіч, Аляксей Сапрыкін, Марыя Сазонава, Алег Сідорчык, Станіслава Шаблінская, Юлія Шаўчук, Раман Шыцко, Святлана Сугака, Ілля Ясінскі, Марына Якубовіч, Mazynsky.

Набыць квіткі можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: