Арганізатары прэміі імя Ежы Гедройця за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2023 годзе, абвяшчаюць пачатак прыёму заявак
Намінаваць кнігі на ўдзел могуць самі аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, аргкамітэт прэміі і сябры журы. Для гэтага трэба запоўніць адпаведную форму.
Рэгламент прэміі тут.
Патрон прэміі — Ежы Гедройць, вядомы публіцыст, палітык і паслядоўны прыхільнік добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай.
Заяўкі прымаюцца да 4 ліпеня 2024 года ўключна.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram