Урочышча Грушкі і Таварыства для дыялогу Tropinka прапануюць стыпендыі для ўдзелу ў рэзідэнцыі для пісьменнікаў з Беларусі, Літвы і Украіны, — паведамляе bellitinfo.
З 7 па 21 сакавіка запрашаюць пяць чалавек ва ўрочышча Грушкі на ўскраіне Белавежскай пушчы.
«У 2019 годзе ў нас з’явілася ідэя запрасіць у пушчу творчых людзей, якія маюць патрэбу ў невялікім спакоі, каб скончыць кнігу, адарвацца ад свету, сабрацца з думкамі, — пішуць арганізатары. — Мы марылі, каб у сядзібе паэтка сустрэла перакладчыка паэзіі, аўтар рамана абмеркаваў яе пераклад са сваёй перакладчыцай, каб на краі пушчы гучалі розныя мовы і завязаўся дыялог – як і належыць памежжу».
Дэдлайн падачы заяўкі — 31 студзеня.
Дэталі ўдзелу ў рэзідэнцыі тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.