Беларуская Рада культуры прапануе накіроўваць лісты ў сусветныя музеі з просьбай пазначаць дакладнае месца паходжання слуцкіх паясоў.
Вось тут можна ўзяць шаблон ліста.
Слуцкія паясы — гэта папулярныя ў 2-й палове XVIII ст. элементы шляхецкага строю, што вырабляліся на тэрыторыі Беларусі.
Пачаткова яны зваліся «персідскімі» і месца іх вытворчасці называлася «персіярня». У другой палове XVIII ст. тып «слуцкага пояса» канчаткова сфармаваўся, матывы беларускай флоры цалкам выцеснілі персідскую арнаментыку.
Вырабленыя ў Слуцку паясы істотна паўплывалі на стылістыку вытворчасці падобных паясоў у іншых гарадах Рэчы Паспалітай і Еўропы. Гэта дало падставу ўжываць тэрмін «слуцкія паясы» для агульнай назвы паясоў такога тыпу, не зважаючы на месца іх вытворчасці.
Сёння ў Беларусі захоўваюцца адзінкавыя экзэмпляры і фрагменты паясоў, а большая іх частка знаходзіцца ў музейных і прыватных калекцыях свету.
Цалкам аргументацыю паходжання вырабаў можна прачытаць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram