Прэм’ера спектакля пра экалагічныя выклікі ў рэжысуры беларускі Наталлі Леванавай адбудзецца ў Тэатры анімацыі ў Познані

Культура
Наталля Леванава. Фота: Аліса Ахрамовіч.

«Уся надзея ў яйку» (CAŁA NADZIEJA W JAJKU) — так называецца спектакль для дзяцей, які ў познанскім Тэатры анімацыі ставіць беларуская рэжысёрка Наталля Леванава. Пастаноўка, створаная ў межах праграмы «WSPÓLNIE» пры падтрымцы UNICEF і гарадскіх уладаў Познані, падымае праблемы экалагічнай і культурнай разнастайнасці ды будучыні планеты Зямля.

Гледачоў на спектаклі запрашаюць на «Другі Сусветны сімпозіум жывых істот планеты Зямля».

«Будуць запрошаны прадстаўнікі флоры і фаўны планеты Зямля, гэта значыць вожыкі, рыбы, пінгвіны, бактэрыі і …вы. Паглядзім, ці ўдасца дасягнуць згоды і прадухіліць надыходзячую экалагічную катастрофу!», — заяўляецца ў анатацыі.

«Незалежна ад таго, ці з’яўляецеся вы пінгвінам, грыбам ці нават бактэрыяй, вы ў рэшце рэшт зразумееце, што ўсе мы ўзаемазвязаны і маем патрэбу адзін у адным, незалежна ад таго, наколькі мы розныя. Усё, што мы робім, мае наступствы, і, як вядома, узмах крылаў матылька на адным канцы акіяна можа выклікаць цунамі на другім канцы зямлі.

Але як нам ладзіць, калі мы так адрозніваемся адзін ад аднаго? Гэта магчыма? — інтрыгуюць стваральнікі праекта і дадаюць. — Прыходзьце! Ваш голас важны! І так, вы маеце ўплыў на будучыню! Калі мы не будзем супрацоўнічаць, мы ўсе памрэм!».

Прэм'ера спектакля пра экалагічныя выклікі ў рэжысуры беларускі Наталлі Леванавай адбудзецца ў Тэатры анімацыі ў Познані
Плакат да спектакля. Фота: фэйсбук Тэатра анімацыі.

Над канцэпцыяй спектакля працавала міжнародная каманда беларускіх і ўкраінскіх аўтараў: Наталля Леванава, Алена Гіранок і Юлія Семяненка-Кожух. Сцэнар пастаноўкі — Каміла Алексяк.

У пастаноўцы задзейнічаны польскія, беларускія і ўкраінскія акцёры: Аліса Хельфойер, Алена Гіранок, Юлія Семяненка-Кожух, Марк А. Сайрыс.

Сцэнаграфія — Роберт Рамановіч. Музыка — Андрэй Еўдакімаў.

Наталля Леванава вядомая ў Беларусі такімі працамі як: «Па імені Спадар», «Раскрыццё», «У нас усё добра», праектамі «Дыяфільм Live», «Казачкі бай», ды іншымі ініцыятывамі і пастаноўкамі.

Прэм’ера «Уся надзея ў яйку» адбудзецца 24 чэрвеня.

Набыць квіткі можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: