«Разумная сабачка Соня» — такую назву мае новая пастаноўка Яўгена Карняга, прэм’ера якой адбудзецца на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек 17 чэрвеня. Гэта другі спектакль вядомага беларускага рэжысёра, лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі, шматлікіх тэатральных форумаў, зроблены на пляцоўцы тэатра адмыслова для дзяцей.
«Так, на гэты раз варта чакаць спектакля з узроставай пазнакай “3+”! Аднак нешта нам падказвае, што ў зале будзе шмат дарослых прыхільнікаў каманды: Карняг – Нерсісян – Аверкава, — анансуюць новую пастаноўку на старонцы тэатра. — Творчае трыо ўмее браць у палон сэрцы ўсіх узроставых груп».
І гэта праўда — папярэдняя пастаноўка для дзяцей «Прададзены смех», над якой працавалі рэжысёр Яўген Карняг, мастачка Таццяна Нерсісян і кампазітарка Кацярына Аверкава, сабрала на паказы ў Тэатр лялек не толькі не толькі дзіцячую аўдыторыю. Гэтым разам тэатральнае ўвасабленне атрымоўвае вядомы твор аўтара шматлікіх кніг для дзяцей, пісьменніка Андрэя Усачова «Разумная сабачка Соня» — і таксама немагчыма ўтрымацца ад спакусы наведаць спектакль, створаны слынным трыа сумесна з артыстамі Тэатра лялек.
Нагадаем, што ў даробку Карняг – Нерсісян – Аверкавай такія нашумелыя і ўганараваныя ў апошнія гады пастаноўкі як «Шлюб з ветрам», «Пачупкі» ў РТБД, а таксама «Нататкі юнага доктара» паводле твораў Міхаіла Булгакава ў Тэатры лялек.
Анатацыя ж да «Разумнай сабачкі Соні» гучыць так:
«Соня – маленькая, но очень умная собачка. Она часто остаётся дома одна. Казалось бы, это повод грустить, но наша «королевская дворняжка» умеет придумывать игры и попадать в забавные истории. Желание познать мир и любопытство превращают ее игры в самые невообразимые приключения!».
Прэм’ерныя паказы спектакля адбудуцца ў чэрвені ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек — 17, 18 і 24 чысла.
Набыць квіткі можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: