Пра супрацьстаянне беларускай культуры цыклічнаму сціранню распавядзе пісьменнік Віктар Марціновіч у Мічыганскім універсітэце

«Пастаяннае перастварэнне самой сябе: беларуская культура супрацьстаіць цыклічнаму сціранню» — 25 верасня беларускі пісьменнік і мастацтвазнаўца Віктар Марціновіч дае лекцыю ў адным з вядучых навуковых цэнтраў ЗША — Мічыганскім універсітэце. «Той стан свядомасці, у якім мы цяпер знаходзімся, зусім не новы: прыкладна кожныя 30 гадоў беларуская культура (ці тое, што павінна было стаць беларускай культурай праз 500 гадоў) цалкам знікала з-за новых геапалітычных умоў, у якіх яна апыналася», — анансаваў тэму сваёй сустрэчы аўтар.

Лекцыя, у аснове якой гісторыя беларускага мастацтва, адбудзецца ў Цэнтры расійскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследаванняў Мічыганскага ўніверсітэта ў горадзе Анн-Арбор.

«Мяне заўсёды бянтэжыў узровень інтымнасці, які Станіслаў Жукоўскі надаваў сваім інтэр’ерам раскошных і дэкадэнцкі асабнякоў, якія вось-вось павінны былі знікнуць назаўжды з-за Бальшавіцкай Рэвалюцыі, — знаёміць публіку са зместам выступлення аўтар не толькі «Сфагнума» і «Рэвалюцыі», а нон-фікшна «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску». — Я не мог па-сапраўднаму схапіць тое пачуццё, якое Жукоўскі хацеў выказаць, пакуль не даведаўся, што яго бацька, Юльян Жукоўскі, быў пазбаўлены ўласнасці і дваранскіх правоў за ўдзел у паўстанні 1863 года. Я не да канца разумеў сімпатыю Напалеона Орды да ўсіх гэтых гістарычных «сядзібаў», якія ён выяўляў, падарожнічаючы па тэрыторыі, якая неўзабаве будзе называцца Беларуссю, пакуль не даведаўся пра канфіскацыю яго фамільнага маёнтка за яго дзейнасць у 1831 годзе. Той стан свядомасці, у якім мы цяпер знаходзімся, зусім не новы: прыкладна кожныя 30 гадоў беларуская культура (ці тое, што павінна было стаць беларускай культурай праз 500 гадоў) цалкам знікала з-за новых геапалітычных умоў, у якіх яна апыналася», — адзначае Віктар Марціновіч.

Нагадаем, што з красавіка беларускі пісьменнік знаходзіцца Нью-Ёрку, дзе працуе над кнігай пра мастацтва. У статусе Fulbright visiting professor ён супрацоўнічае з Hunter college.

Час і месца выступлення пісьменніка ў Мічыганскім універсітэце — 25 верасня, 12.00, University of Michigan Ann Arbor, Mi, 555 Weiser Hall.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!