«Попытам асабліва карыстаюцца навінкі»: на кніжнай выставе-кірмашы ў Беластоку з поспехам працуе стэнд беларускіх выдавецтваў

З 21 па 23 красавіка ў Беластоку на вялікай кніжнай выставе-кірмашы працуе стэнд незалежных беларускіх выдавецтваў. Беларускім і польскім чытачам свае навінкі і вядомыя выданні прапаноўваюць выдавецтва «Янушкевіч», «Гутэнберг», ARCHE, «Кнігаўка», Skarynyčy ды іншыя.

Reform.by спытаў у беларускіх удзельнікаў выставы ў Беластоку, якія выданні карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў публікі.

Попытам асабліва карыстаюцца навінкі, — адказаў на пытанне адзін з выдаўцоў беларускага стэнда. (Візаві пажадаў застацца ананімным). — Гэта «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» Алеся Кудрыцкага, «Вольнеры. Прадвесце» Валерыя Гапеева, «Ніколі болей. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў» — усе тры кнігі выдавецтва «Янушкевіч». Ды гэтаксама беларусы пытаюцца пра навінку імпрынта Skarynyčy — кніга «Побач» з вершамі Насты Кудасавай і малюнкамі Святланы Дземідовіч. Яна толькі выйшла з друку.

У цэлым людзі цікавяцца рознымі выданнямі, — працягвае распавядаць выдавец. — На стэндзе прадстаўлены: мастацкага літаратура — проза, паэзія, кнігі для дзяцей, выданні па гісторыі, немастацкая літаратура… У прыватнасці, еўрапейскае беларускае выдавецтва «Гутэрберг» прывезла ў Беласток дзве навінкі — «Беларускі соннік» і пазл «Бітва пад Воршай».

Наш візаві кажа, што пакуль складана вызначыць колькасць прададзеных кніг, але ў цэлым можна казаць пра некалькі соцень выданняў, якія разышліся за першыя два дні працы стэнда.

Я бы сказаў, што ў людзей настрой такі настальгічна-аптымістычны, — характаразуе агульную атмасферу на беларускім стэндзе выдавец. — Хтосьці набывае кнігі сабе і дзецям, хтосьці купляе, што называецца, «з запасам». У цэлым адчуваецца, што кніга — гэта частка жыцця беларусаў.

Пісьменнік Алесь Аркуш — адзін з першых наведвальнікаў беларускага стэнда. Ён трымае ў руках кнігу Насты Кудасавай і Святланы Дземідовіч «Побач». Фота: фейсбук Алеся Аркуша.

Кніжная выстава-кірмаш у Беластоку — вялікае мерапрыемства, на якое з’язджаюцца выдаўцы з усёй Польшчы. Тут можна набыць кнігі са зніжкай у 40% адносна коштаў у кніжных крамах. Беларускія выдаўцы ўдзельнічаюць у беластоцкай культурніцкай падзеі з «розным складам» ужо ў сёмы раз.

Сёння на стэндзе адбылася сустрэча з Алесем Кудрыцкім, аўтарам кнігі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада». Заўтра будзе мерапрыемства з Уладзімірам Арловым з нагоды выхаду яго другога тома «Айчыны». Да нас завіталі ўжо такія V.I.Pы як пісьменнік Алесь Аркуш, вядучая і музыка Кацярына Ваданосава… Спадзяюся, што і заўтра плынь наведвальнікаў не спыніцца, — кажа выдавец.

Працягнецца праца Кніжнага кірмашу і літаратурнага фестывалю «На мяжы культур» у Беластоку да 23 красавіка. Стэнд «Беларускія незалежныя выдавецтвы» працуе пад нумарам 24.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Блогера «Серого кота», который через неделю должен был выйти на свободу, снова будут судить

22.11.2024