Платформа Antiwarcoalition.art, заснаваная беларусамі ў эміграцыі, прадставіць свае працы ў Цэнтры мастацтва і медыя ў нямецкім Карлсруэ

З 4 па 7 траўня ў Цэнтры мастацтва і медыя Карлсруэ (Германія) будзе працаваць праект ад Міжнароднай кааліцыі дзеячаў культуры ў знак салідарнасці з Украінай — Antiwarcoalition.art. Праект аб’яднае ў сабе 15 відэаработ і 24 слоганы, напісаныя мастакамі на тэму вайны ва Украіне.

Лозунгі будуць спраектаваны на сцяне, каб прыцягнуць увагу да канфлікту, які працягваецца ва Украіне, і неабходнасці калектыўных дзеянняў.

«Галоўная мэта гэтай акцыі — выклікаць эмацыйныя рэакцыі і паспрыяць незадаволенасці і расчараванню расійскай агрэсіяй і інертнасцю і нерашучасцю заходняй палітыкі, а таксама выказаць нашу падтрымку ўкраінскаму народу», — адзначаецца ў анатацыі да праекта.

Міжнародная кааліцыя дзеячаў культуры ў знак салідарнасці з Украінай хоча падкрэсліць — нягледзячы на тое, што «рэакцыйны этап у рэагаванні на вайну ва Украіне павольна праходзіць», вайна не скончылася. «Кожны дзень сотні людзей гінуць, гвалтуюць і атрымліваюць траўмы. Вайна разбурае рэжымы стабільнасці, забірае жыцці і разбурае сем’і і сацыяльныя сувязі», — нагадваюць мастакі.

Падборка твораў з платформы antiwarcoalition.art акурат мае на мэце нагадаць пра няспынны гвалт, акупацыю і парушэнне правоў чалавека ў «далёкіх ваколіцах».

«Працы, аб’яднаныя ў паказе, спрабуюць падкрэсліць, што кожны з нас (ва ўсім свеце) так ці інакш закрануты гэтай вайной — фізічна, эканамічна, псіхалагічна. Гэта агульная трагедыя, а таксама агульная адказнасць, якія спрыяюць генацыду ў XXI стагоддзі», — зазначаюць удзельнікі Antiwarcoalition.art.

Нагадаем, што анлайн-платформа Antiwarcoalition.art, заснаваная Ambasada Kultury і суполкай беларускіх культурных работнікаў у эміграцыі разам з украінскімі куратаркамі, выступае супраць вайны, гвалту, дыктатуры і іншых формаў прыгнёту чалавека. Платформа збірае і аб’ядноўвае выказванні па тэме мастакоў з усяго свету, і ў даробку аб’яднання ўжо не адна падзея на буйных форумах сучаснага мастацтва.

Цэнтр мастацтва і медыя Карлсруэ — з’яўляецца ўнікальнай культурнай установай, мэта якой — пашырэнне першапачатковых задач музея. Гэта дом для ўсіх медыя і жанраў, дом як для прасторавых мастацтваў — такіх як жывапіс, фатаграфія і скульптура, так і мастацтваў, звязаных з часам — такіх як кіно, відэа, медыямастацтва, музыка, танец, тэатр і перформанс. ZKM быў заснаваны ў 1989 годзе з місіяй працягваць класічнае мастацтва ў эпоху лічбавых тэхналогій. Вось чаму яго часам называюць «электронным або лічбавым Баўхаўзам» — выраз, які ўзыходзіць да дырэктара-заснавальніка Генрыха Клотца.

Падрабязней пра праект Antiwarcoalition.art у Цэнтры мастацтва і медыя ў нямецкім Карлсруэ можна чытаць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!