Пераможцам прэміі Анемпадыстава стала Яна Галушкіна за дызайн кнігі VEHA «Людзі Лесу»

Главное
Сябра журы Артур Вакараў уручае прыз Прэміі Міхала Анемпадыстава Яне Галушкінай. Фота: Reform.news.

Беларуская дызайнерка Яна Галушкіна стала пераможцай прэміі Міхала Анемпадыстава за вокладку да кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu», выдадзенай у 2022 годзе незалежным фотаархівам VEHA. Журы ацаніла вывераную і лаканічную кампазіцыю, пабудаваную на эстэтыцы мінімалізму, праз якую дасягаецца яднанне гісторыі і сучаснасці. Цырымонія ўзнагароджання прайшла сёння ў Варшаве.

Гэтаксама вокладка, створаная Янай Галушкінай, атрымала спецыяльную адзнаку тэлеканала Belsat, партнёра прэміі.

Пераможцам прэміі Анемпадыстава стала Яна Галушкіна за дызайн кнігі VEHA «Людзі Лесу»
Выступае прэзідэнтка ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай. Фота: Reform.news.

Ініцыятыва VEHA, выдавец вылучанай кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu», збірае і каталагізуе лічбавыя копіі фотаздымкаў з сямейных архіваў, што тычацца розных аспектаў грамадскага жыцця ад моманту з’яўлення фатаграфіі і да 1980-х гадоў.

Архіў збіраецца вакол розных тэмаў, «Людзі Лесу» гэта чацвёртая тэма і чацвёртая кніга архіва. У ёй сабраныя старыя фотаздымкі людзей у прасторы лесу. «Тэма гарманічнага суіснавання чалавека і прыроды, адлюстраваная ў мностве сямейных архіваў, гэта важная частка нашай візуальнай гісторыі», апісвае выданне анатацыя.

Пераможцам прэміі Анемпадыстава стала Яна Галушкіна за дызайн кнігі VEHA «Людзі Лесу»
Кніга «Людзі Лесу».

Яна Галушкіна вырашала вельмі складаныя задачы ў прэзентацыі архіва і дасягнула поспеху ў тонкім балансе паміж лічбавай прасторай (архіў VEHA лічбавы) і прасторай нашай памяці, якую рэпрэзентуюць архіўныя здымкі.

У фатаграфічную выяву аўтарка вокладкі ўвяла плоскасны абстрагаваны малюнак гэты ход таксама быў адзначаны журы конкурсу. Сучасны шрыфт, колеравая гама, якая адсылае і да вобразу лесу, і да абстрактнай лічбвай прасторы, і адначасова, паводле меркавання прадстаўнікоў архіва VEHA, да колераў школьнага сшытка, з’яўляюцца тонка прадуманымі элементамі дызайну.

Пераможцам прэміі Анемпадыстава стала Яна Галушкіна за дызайн кнігі VEHA «Людзі Лесу»
Кніга «Людзі Лесу».

Тлумачэнні, якія даў архіў VEHA пра вокладку сваёй кнігі, адрозніваюцца ад інтэрпрэтацыі членаў журы, але тым больш цікава даведацца пра супадзенне дызайнерскага рашэння і чаканняў замоўцы кнігі: «Вокладка складаецца з дзвюх частак. Супервокладкі, падобнай на стары школьны сшытак, які прыносіць успаміны аб паўсядзённым мінулым, які аб’ядноўвае розныя пакаленні. Асноўная вокладка гэта друк на кардоне фатаграфіі з калекцыі. Гэта выява жанчыны, які знікае ў канцы кнігі. Камбінацыя гэтых дзвюх прамых аналогій, праз колер, з лісцем і карой дрэва, пагружае нас у тэму калекцыі «Людзі Лесу».

Пераможцам прэміі Анемпадыстава стала Яна Галушкіна за дызайн кнігі VEHA «Людзі Лесу»
На цырымоніі Прэміі выступае Лявон Вольскі. Фота: Reform.news.

Спецыфіка конкурсу гэтага года заключалася ў невялікай колькасці прац, прапанаваных для разгляду. Дазваляўся ананімны ўдзел у прэміі. «Намагаючыся захаваць адзінства нашай літаратурнай, мастацкай супольнасці, намагаючыся не пераўтварыцца ў эмігранцкі клуб, мы вымушаныя ісці насустрач людзям, якія знаходзяцца ў Беларусі», пракаментавала рашэнне Таццяна Нядбай. Так, у публічнай просторы былі агучаны не ўсе імёны аўтараў васьмі вокладак-фіналістаў.

Мінулым годам конкурс не праводзіўся, давялося пераадолеваць крызіс эміграцыі, але Беларускі ПЭН «перагрупіраваўся» і абяцае дапрацаваць у тым ліку фінансавую частку конкурсу. Цяпер узнагародай прэміі з’яўляецца бронзавы анёл, і гэта адзіная прэмія ПЭНа, якая мае такі прыгожы артэфакт.

Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава. Узнагарода прысуджаецца беларускаму аўтару або камандзе аўтараў вокладкі. Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананне і адпаведнасць афармлення зместу кнігі.

Папярэдні раз прэмія ўручалася ў 2022 годзе, пераможцам стаў Анатоль Лазар за вокладку да кнігі «НЕрасстраляныя».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: