Памёр маладзечанскі настаўнік і паэт Лявон Цімохін

12 студзеня 2024 года пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця маладзечанскі настаўнік і паэт, адзін з пачынальнікаў дэмакратычнага руху Маладзечна Лявон Цімохін, паведаміла «Наша Ніва». Сёння яму магло б споўніцца 80 гадоў.

Лявон Цімохін нарадзіўся 14 лютага 1944 года пад Маладзечнам.

Пасля гістфака БДУ працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 5 горада Маладзечна.

Вёў актыўную грамадскую дзейнасць, быў сярод ініцыятараў дэкамунізацыі горада, якая часткова была праведзена ў першай палове 1990-х гадоў, калі мэрам горада быў Генадзь Карпенка. Разам з аднадумцамі дамогся ўсталявання ў цэнтры Маладзечна помніка пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі.

Лявон Цімохін таксама пісаў вершы.

Пікет

Пад шэрым небам слёзы і мароз
Заільдзянелы крыж па-над магілай.
Я сёння кветкі прадзеду прынёс,
І палажыў іх пад той крыж пахілы.
І чырвань руж лягла на белы снег —
Магіла на кургане стала сцягам,
У ім і роднасць душ, у ім — сыноўскі грэх,
І вернасць, і любоў, і смутак, і адвага.

Жальба

У бялёсым небе сонца
Падымаецца над Краем,
А у нашым Краі стронцый
У кожным сэрцы палыхае!

Усе вершы можна прачытаць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.