Памятны знак Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах ачысцілі ад подпісаў вандалаў

Супрацоўнікі лясгаса ачысцілі ад абразлівых подпісаў помнік расстралянаму ў часы сталінскага тэрору Вацлаву Ластоўскаму. Скаргу на акт вандалізму ў дачыненні да «крыжа Ластоўскага» ў Курапатах у адпаведныя структуры напісаў Тэлеграм-канал «Спадчына».

Сёння тэлеграм-канал паведаміў аб прынятых мерах лясгаса.

Так выглядаў мемарыяльны крыж месяц таму. Фота: t.me/spadczyna.
Так ён выглядае цяпер. Фота: t.me/spadczyna.

Нагадаем, што ў мінулым месяцы ў чарговы раз быў апаганены памятны знак беларускаму грамадскаму і дзяржаўнаму дзеячу. Прычым абразлівыя надпісы на мемарыяльным крыжы Вацлава Ластоўскага з’яўляліся ў 2022 і ў 2020 гадах.

Помнік беларускаму акадэміку, грамадскаму і палітычнаму дзеячу, гісторыку, філолагу, літаратуразнаўцу, аўтару “Кароткай гісторыі Беларусі” Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах быў створаны ў 2016 годзе. Яго аўтары – мастак Алесь Цыркуноў і разьбяр Юрась Камандзірчык. Ініцыятары праекта — сябры Таварыства аматараў гісторыі імя Вацлава Ластоўскага.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!