Палац Горватаў у Нароўлі атрымаў ад уладаў станоўчую экспертызу па праекце рэканструкцыі

«Нараўлянскі райвыканкам толькі што выдаў дазвол на будаўнічыя працы. Папяровая версія яшчэ толькі будзе адасланая, але электронная ўжо прыйшла праз Вайбер», — навінамі па вядомым праекце рэканструкцыі нараўлянскага палаца Горватаў падзяліўся ў сваім тэлеграме Пётр Кузняцоў.

«Усе экспертызы па праекце рэканструкцыі палаца ў Нароўлі пройдзены», — паведаміў суўладальнік палаца.

Гэта было няпроста, вельмі няпроста. Не валодаю дакладнымі лічбамі, але ёсць уражанне, што пераважная большасць падобных пачынанняў, дзе за справу бяруцца энтузіясты і энтузіясты — не дзяржава, сканчваюцца менавіта на этапе праектавання.

Мы ж гэта зрабілі і пойдзем далей».

Ужо на гэтым тыдні на аб’екце пачнуць працу «амыслоўцы з ацэнкамі і разметкамі».

«Галоўная навіна ў тым, што ніхто нічога ня кінуў і не збіраецца», — падсумаваў Пётр Кузняцоў.

Нагадаем, што палац Горватаў быў выкуплены ў 2020 годзе ТАА «Над Прыпяццю», заснавальнікамі якога з’яўляюцца Андрэй Горват, Аляксандр Баранаў і Пётр Кузняцоў. За пакупку палацава-паркавага ансамбля з аварыйным двухпавярховым будынкам палаца плошчай 1,5 тыс. кв. метраў з участкам больш за гектар (ён выдзелены ў арэнду на 50 гадоў) аднадумцы заплацілі 53 357 рублёў на электронным аўкцыёне. Пасля ад’езду Андрэя Горвата за мяжу з’явіліся плёткі, што ўсе працы на аб’екце спынены. Аднак Пётр Кузняцоў у 2023 годзе адпрэчыў гэту інфармацыю.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!