UPD. Развітанне з Усеваладам Свентахоўскім адбудзецца заўтра, 16 сакавіка, а 15-й гадзіне ў крэматорыі на Паўночных могілках.
Пра смерць беларускага графіка, дызайнера, каліграфа Усевалада Свнтахоўскага паведаміў Беларусі Саюз мастакоў. Педагог, майстар графікі сышоў на 59-м годзе жыцця.
Усевалад Свентахоўскі нарадзіўся ў Мiнску. Скончыў Мiнскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава (1986) i Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1993). Вучыўся ў мастакоў Аляксея Зінчука, Вячаслава Семянько, Паўла Семчанкі, Уладзіміра Васюка. Сучасная нацыянальная школа графічнага мастацтва грунтуецца на традыцыях рукапісаў і выданняў Скарыны і распрацоўках ХХ стагоддзя. Школа Паўла Семчанкі – вельмі вядомая, Усевалад Свентахоўскі быў яго вучнем і прадаўжальнікам традыцый настаўніка.
Творы Свентахоўскага экспанаваліся на выставах у Беларусі (1999–2016), Расіі (Масква, 2008, 2012; Санкт-Пецярбург, 2008), Сербіі (2012, 2013), Польшчы (Торунь, 2012), Літве (Клайпеда, 2014). Гэтаксама мастак працяглы час выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Усевалад Свентахоўскі працаваў са шрыфтамі, у кніжнай графіцы, у графічным дызайне, захапляўся каліграфіяй.
Пра свае захапаленне апошняй ён казаў так: «Каліграфія можа быць інструментам, які можа стварыць культурную і здаровую будучыню. Сёння вельмі важна клапаціцца пра заўтрашні дзень. Калі сфармаваць у сябе правільнае стаўленне да ліста, а затым заняцца ім ушчыльную, то можна палепшыць якасць уласнага жыцця».
Выказваем спачуванні родным, сябрам і калегам майстра.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: