«Паэтыка» Арыстотэля выдадзена на беларускай мове

У серыі «Галерэя чалавечай думкі» выдавецтва «Зміцер Колас» выйшаў пераклад «Паэтыкі» Арыстотэля — першага захаванага філасофскага трактата, прысвечанага тэорыі літаратуры. Пераклад са старагрэцкай мовы стварыў знаны філолаг і перакладчык Лявон Баршчэўскі.

«Вялікі грэцкі філосаф і энцыклапедыст Арыстотэль са Стагіры (384 — 322 гг. да н. э.) у гісторыі чалавецтва лічыцца заснавальнікам не толькі логікі, але і шэрагу галін спецыяльных ведаў. Да апошніх належыць паэтыка — у шырокім сэнсе літаратуразнаўства, — якой прысвечаны аднайменны трактат, змешчаны тут у перакладзе на беларускую мову», — гучыць анатацыя да новага выдання.

На дадзены момант у серыі «Галерэя чалавечай думкі» — тры кнігі. Таксама ў 2023 годзе пад грыфам выдавецтва выйшлі: «Філеб» Платона і «Вучэнне аб паняцці і філасофская энцыклапедыя» Георга Вільгельма Фрыдрыха Гегеля. Абодва творы — у перакладзе Лявона Баршчэўскага.

Нагадаем, што з падачы Міністэрства інфармацыі эканамічны суд у траўні гэтага года ліквідаваў выдавецтва Змітра Коласа. Але праекты, якія былі ў працы да ліквідацыі, сёння нарэшце пабачылі свет.

Замовіць кнігі з серыі «Галерэя чалавечай думкі» можна тут. Кошт выданняў — 20 рублёў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!