Паэтычны анлайн-часопіс TAUBIN запусціў свой падкаст «Белы верш»

Культура

У першым сезоне падкаста «Белы верш» рэдактары часопіса TAUBIN будуць размаўляць з аўтаркамі і аўтарамі пра паэзію, рыфму і верлібры, немагчымасць і матывацыю пісання тэкстаў, а таксама пра любімыя вершы.

«Нашыя героі і гераіні — людзі з адной кніжкай, без кніжак, з мноствам кніг. Яны маладыя і не вельмі, жывуць у Беларусі і па-за яе межамі, пішуць па-беларуску, па-польску, па-англійску, на многіх іншых мовах. Яны — тут і зараз фармуюць тое, што мы называем сучаснай беларускай паэзіяй», — пішуць стваральнікі часопіса.

Першая госця падкаста — паэтка і перакладчыца, аўтарка кнігі «Цела мігдалу» Ганна Шакель. Рэдактар часопіса Артур Камароўскі распытвае яе пра сталенне, дарастанне і творчасць.

Часопіс TAUBIN ставіць сваёй мэтай спрыяць развіццю і пашырэнню беларускай паэзіі і беларускага літаратурнага працэсу, даваць аўтарам прастору для выказвання і ўсталёўваць сувязі паміж рознымі літаратурамі свету.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: