Паэт і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч атрымаў Медаль Падзякі Еўрапейскага Цэнтра салідарнасці ў Гданьску

Пра атрыманне ўзнагароды Андрэй Хадановіч паведаміў у сваім фэйсбуку.

«Атрымаў Мэдаль Падзякі Эўрапейскага Цэнтру Салідарнасьці ў Гданьску. Разам з трыма ўкраінцамі, двух зь якіх — Багдана Асадчука і Барыса Лявіцкага — уганаравалі пасьмяротна. Абяцаў сабе не хвалявацца й не равець, але ў часе ўручэньня музыкі зайгралі Адажыё нашага Яўгена Глебава – і я расклеіўся… Дзякуй Цэнтру за падтрымку і салідарнасьць! Слава Украïнi! Жыве Беларусь! За нашу і вашу свабоду!»

ЕЦС заснаваў медаль у 30-ю гадавіну «Салідарнасці». Гэтая ўзнагарода ўручаецца тым, хто далучыўся да аднаўлення свабоднай Польшчы, выбітным інтэлектуалам, дысідэнтам з Усходняга блоку, тым, хто згодна з ідэаламі «Салідарнасці» абараняе агульныя правы чалавека, працуе на паразуменне паміж народамі, будуе сацыяльны і маральны парадак на дыялогу.

Цырымонію ўзнагароджання можна паглядзець тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!