Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ўпершыню прыме ўдзел у «Славянскім базары»

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ўпершыню прыме ўдзел у «Славянскім базары ў Віцебску», паведамляе Міністэрства культуры.

Нагадаем, што на днях ад удзелу ў музычна-прапагандысцкім мерапрыемстве «Славянскі базар» адмовілася Арменія. Гэта здарылася пасля таго, як прэм’ер Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што не з’явіцца на тэрыторыі Беларусі, пакуль ёй кіруе Лукашэнка.

На сёлетнім «Славянскім базары» чакаецца 5 тысяч удзельнікаў з 33 краін. Славянская імпрэза адбываецца без афіцыйнага удзелу Украіны. На мерапрыемстве запланавана праграма дзён саюзнай дзяржавы, галоўны канцэрт пройдзе пад назвай «Народное братство дороже всякого богатства». А спецыяльным госцем стане Ленінградская вобласць.

XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 9 па 15 ліпеня.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!