«Oh my Girl!» — фотакніга беларускай фатографкі Ірыны Джыгіла выходзіць пад брэндам Snap Collective

Культура
Фота: snap-collective.com.

«Няма розніцы паміж боскім і дзявочым» — такі падзагаловак мае фотакніга мастачкі з Палесся Ірыны Джыгіла «Oh my girl!», якія мусіць выйсці ў выдавецкім доме Snap Collective. У свежым і правакатыўным фотаальбоме беларуская фатографка шчыра захапляецца жаноцкасцю, уводзячы яе ў боскі абсалют. Ужо сёння на выданне, якое праматуе дацка-брытанскі арт-брэнд Snap Collective, што працуе з таленавітымі фатографамі з усяго свету, адкрыты перадзаказ.

«Яны гавораць «Божа мой!», калі нешта боскае захоплівае дух. Я кажу «О, мая дзяўчынка!», калі фіксую чарговую багіню праз свой аб’ектыў, — прадстаўляе сваю працу Ірыны Джыгіла. — OMG! Вось што вы скажаце, калі адкрыеце для сябе гэтую кнігу — калекцыю з больш чым ста фотаздымкаў, якія ўсхваляюць незвычайную прыгажосць, моц і грацыю жанчын. «О, мая дзяўчынка!» уносіць боскае ў паўсядзённае: багіні рыхтуюць сняданак, правяраюць свае тэлефоны ці проста паляць. І, магчыма, вы таксама тут. Адкрыйце кнігу. Знайдзіце сябе — матэрыяльную, зіхатлівую і сапраўдную».

Ірына вылучае ў сваім поглядзе на свет такі панятак як «выпраменьванне». Гэта здольнасць — выпраменьваць святло, прыгажосць, хараство — ззяць — уласціва жанчынам. Чаму тады мы не можам параўнаць гэту сілу з працягненнем боскага пачатку? У падборцы снэпшотаў («імгненных фотаздымкаў») мастачка супастаўляе сімвалы веры, рэлігійную атрыбутыку, асацыятыўныя прадметы, фрагменты архітэктуры і выявы жанчы. Гэтыя візуальныя сутыкненні правакуюць, чапляюць, прыцягваюць і адштурхоўваюць. Дададзім да гэтай сучаснай эстэтыкі і флёр фэшн-фатаграфіі і атрымоўваем «О, мая дзяўчынка!» ўва ўсёй феміннай красе і вольнасці.

«Oh my Girl!» — фотакніга беларускай фатографкі Ірыны Джыгіла выходзіць пад брэндам Snap Collective
З праекта «Oh my girl!» Ірыны Джыгіла. Фота: сайт аўтаркі.
«Oh my Girl!» — фотакніга беларускай фатографкі Ірыны Джыгіла выходзіць пад брэндам Snap Collective
З праекта «Oh my girl!» Ірыны Джыгіла. Фота: сайт выдавецкага дома.

Як падкрэслівае аўтарка, яна — адданы прыхільнік аналагавай фатаграфіі. Здымкі фатографка робіць на стужку, і гэта пазіцыя для Ірыны — прынцыповая. У праектах мастачкі варта адзначыць і пачуццё колеру — бачна, што фатографка яго любіць і ўмее заўважаць.

Ірына Джыгіла з’яўляецца аўтаркай праектаў «On mission», «Motherland», «Baba Ira», «Masha in Wanderland» ды іншых.

Зрабіць перадзаказ яе фотаальбому «Oh my girl!» з, напэўна, самай цэльнай калекцыяй, можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: