Да ўдзелу запрашаюць асобаў і каманды, якія маюць ідэі, звязаныя з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі.
Першы пітчынг адбудзецца 2 сакавіка ў 17:00 CET. Зарэгістравацца можна тут.
Праз гэтую ж форму арганізатары заклікаюць прапаноўваць таксама ідэі, аўтары якіх яшчэ не гатовыя прадставіць іх адкрыта, але хацелі б атрымаць фідбэк асабіста ад ментараў ці мадэратараў супольнасці.
Нэтворкінг-чат «Культурны код» стаўся лагічным працягам хакатону digital-праектаў для беларускай культуры «Культурны код». Як і на хакатоне, мадэратары чата ставяць перад сабой мэту аб’яднаць людзей культуры з ІТ-спецыялістамі, каб разам яны маглі рэалізаваць супольныя ідэі. Хакатон паказаў вялікі патэнцыял такой актыўнасці, а некаторыя з праектаў, прадстаўленыя на пітчынгах увосень, ужо выйшлі ў публічную прастору.
Так, мабільны дадатак для вывучэння беларускай мовы «Зубрык» ужо ёсць на Google Play і запрашае зацікаўленых бацькоў з дзецьмі-школьнікамі да тэставання. Рыхтуецца да рэлізу VARTA — агрэгатар VR-выставаў з phygital-інструментаром для рэпрэзентацыі культуры, мастацтва, гісторыі. (Дарэчы, зараз каманда збірае данаты на першую 3D-камеру). Платформа для буккросінгу сярод беларусаў трансфармавалася ў праект «Старонкі» і рыхтуецца да інтэграцыі з платформай «Новая Беларусь».
– Мы задумалі і стварылі нэтворкінг-пляцоўку «Культурны код», каб даць магчымасць аўтарам ідэй лічбавых праектаў, звязаных з беларускай культурай, быць у сталым кантакце з калегамі і аднадумцамі, у рэжыме рэальнага часу атрымліваць дапамогу і кансультацыі ад ментараў, — кажа Кацярына Раманчык, менеджар праектаў Беларускай Рады культуры і сумадэратарка чата «Культурны код». — Таксама мы прапануем удзельнікам чата спрабаваць свае сілы ў пітчынгах, куды, апроч каманд, запрашаем таксама ментараў, кансультантаў, а па магчымасці, і інвестараў.
Чат «Культурны код» існуе ўсяго некалькі тыдняў, але гэтая супольнасць ужо яднае больш за сто зацікаўленых асобаў. І да іх можна далучацца!
Тут чакаюць:
У чаце можна:
У «Культурным кодзе» таксама публікуюцца ўнікальныя пасты з карыснымі парадамі, падборкі адукацыйных матэрыялаў, расповеды пра беларусаў, якія заснавалі стартапы і дасягнулі поспеху.
Арганізатары звяртаюць увагу, што гэта публічны чат, таму ўдзельнікам з Беларусі неабходна паклапаціцца пра ўласную бяспеку.
Далучыцца да «Культурнага коду» можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram