«Не выбрацца жывымі з троля кіпцюроў»: беларускі фолк-метал гурт Trollwald выдаў дэбютны альбом

Культура
Вокладка альбому Trollwald.

Trollwald — фолк-метал гурт з Беларусі, у складзе якога вядомыя ў «металічных» колах музыкі Андрэй Апановіч, Андрэй Гарчакоў і Павел Аленчык з легендарнага Litvintroll, учора выклаў у сеціва дэбютны рэліз — «Trollwald». Альбом радуе захапляльнымі паган-тэкстамі, насычаным гучаннем, цікавымі аранжыроўкамі, фэнтэзійнасцю, але пры гэтым хочацца большай музычнай свабоды ў жанры — калі ствараць сусветы ў песнях, так з нечаканай музычнай драматургіяй.

Кампазіцыя №1 для аглядальніка Reform.by сталася ў рэлізе «Троль-байструк». Тут спрацавала ўсё — сюжэт песні, калі шчыра спачуваеш тролю-байструку (!), якога выратавала маці; вельмі прыгожае адступленне пасля куплету, з piana да forte, ладнае гітарнае сола, рэчытатыў у трэцім куплеце — песня склалася ў сапраўдную гісторыю, з развіццём, выдумкай, драйвам.

Пакрычаць менавіта куплет разам з салістам вельмі карціла ў «Не гуляйце дзеўкі ў лесе». Атмасфернай, з добрым «паветрам» для дуды падалася «Поўнач». Натхніла сваім вольным пасылам «У кішэні грошай нуль». І паспрабуйце не пагадзіцца, што «У кішэні…» магла б стаць саундтрэкам да, скажам, якога-небудзь эпізода з «Ведзьмака».

Увогуле стварэнне фэнтэзійнай атмасферы з гучаннем дуды, жалеек, гітар — паміж беларускім і сустветным паганствам, легендамі і праклёнамі — падалося ідэяй вельмі прывабнай. Trollwald — вырошчвае свае міры на глебе беларускага космасу (як бы дзіўна гэта не гучала) — і гэта выдатна.

Але чаго не хапіла ў альбоме — паўтаруся, выхаду за межы жанру, калі ў пэўным момант перастаеш заўважаць ці гэта метал-гурт, ці проста класная музыка. Гісторыі, якія Trollwald распавядае ў кампазіцыях, захапляльныя і арыгінальныя — досыць страшныя і досыць дасціпныя, і хочацца, каб яны набылі ў музыцы адпаведную драматургію, аб’ём.

Падаецца, што ў музыкантаў Trollwald ёсць жаданне далей развіваць сваё (гучанне і сусвет), і адпаведна ў новых альбомах будзем чакаць добрых сюрпрызаў.

Склад фолк-метал гурта: Павел Дармель — бас, Павел Аленчык — гітары, Мікалай Столяр — духавыя, Рыгор Булда — барабаны, Ігар Ройнік — гітары, Андрэй Гарчакоў — клавішы, Андрэй Апановіч — вакал.

Слухаць альбом «Trollwald» ад Trollwald можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: