«Не рабі ты від на жыхарства»: Лявон Вольскі прэзентаваў іранічна-тэрапеўтычны альбом «Emihranty»

Культура

Новы праект Лявона Вольскага «Эмігранты» — гэта нізка з 21 песні, што распавядае пра жыццё беларусаў у эміграцыі.

Героі Вольскага вандруюць па свеце, уладкоўваюцца на новых месцах, пераймаюцца, сумуюць, лекуюцца, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртанне.

«Хтосьці сумуе па радзіме, хтосьці чарговым разам перажывае траўматычны досьвед знаходжаньня там, нехта спадзяецца на хуткае вяртаньне, камусьці дапамагае вырашыць праблемы са здароўем таямнічы лекар Ачуняй, некаму прывозіць неабходныя рэчы з дому чароўны перавозьнік на сваім «Фордзе Транзыце», — апісвае праект Лявон Вольскі. — Польшча, Каліфорнія, Ізраіль, Нямеччына — «раскідала выбухам нас па Зямлі» — дзе толькі не апынуліся беларусы пасьля векапомных падзеяў 2020 году!

І паўсюль іх аб’ядноўвае адно жаданьне — каб цемра, якая апанавала радзіму, хутчэй зьнікла, і яны здолелі б вярнуцца дадому«.

Альбом можна паслухаць на стрымінгавых пляцоўках (спіс будзе дапаўняцца) — Apple Music YouTube Deezer Spotify

У праекце ўзялі ўдзел: Павел Мамонаў, Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Аракелян, KETEVAN, Павел Трыпут, Poznański Śpieŭny Schod, Warsaw Freedom Orchestra.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: