Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу«Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ў 2023 годзе» адбылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 22 лістапада. З дзесяці першапачаткова заяўленых намінацыяў тры засталіся без пераможцаў.
Так, конкурс не адбыўся ў намінацыях «Мастацкая фатаграфія», «Актуальнае мастацтва» (арт-аб’ект, інсталяцыя), «Мастацтвазнаўства і крытыка» — па сутнасці, намінацыяў, што сведчаць пра развіццё мастацтва і яго асэнсаванне. Яны згадваліся ў Інструкцыі аб парадку арганізацыі правядзення «Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва-2023» на сайце міністэрства культуры, але зніклі з канчатковага пераліку кірункаў, у якіх былі абраныя пераможцы.
Так, у сямі іншых конкурсах былі вызначаны наступныя лаўрэаты:
Вядомы мастак-кераміст ды арганізатар і кіраўнік пленэраў па кераміцы «Арт-Жыжаль» Валерый КАЛТЫГІН быў адзначаны «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва».
«Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» была заснавана Міністэрствам культуры ў 2017 годзе ў мэтах: адраджэння, развіцця, папулярызацыі і паказу лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнага выяўленчага мастацтва, павышэння прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў конкурсу, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, развіцця творчых здольнасцей.