NaviBand, Зміцер Вайцюшкевіч, Vinsent: тры душэўныя песні пра нашых мам і дом

Дзень Маці стаў для Reform.news падставай пашукаць у рэпертуары беларускіх выканаўцаў душэўныя песні пра нашых мам. Спыніліся на трох вядомых хітах ад гурта NаviBand, Змітра Вайцюшкевіча і выканаўцы Vinsent — музыканты напісалі гэтыя кампазіцыі з любоўю, пяшчотай і верай у сустрэчу з самым дарагім чалавекам.

Песня Арцёма Лук’яненкі, якая расчуліла і дзяцей, і дарослых, хочацца напісаць, усіх кантынентаў, але як мінімум беларусаў унутры і па-за межамі краіны. Прэм’ера кампазіцыі адбылася ў ліпені гэтага года і імгненна стала хітом, набраўшы на тым жа YouTube больш за 300 тысяч праглядаў. Кранальная мелодыя, трапныя словы пра кашмары і цені, спадзеў на вяртанне і сустрэчу — у гэтай песні так шмат пяшчоты, што яна проста абяззбройвае. Вядома, што прыхільніцай гэтай лірычнай кампазіцыі з’яўляецца і Святлана Ціханоўская.

Зміцер Вайцюшкевіч «Матуля»

Гэту песню на словы Генадзя Бураўкіна Зміцер Вайцюшкевіч напісаў яшчэ ў 2014 годзе. І прыгожая кампазіцыя за гэты час толькі набыла ў сімвалічнай моцы, загучаўшы як ніколі актуальна. Урэшце, мы ўсе жадаем нашым мамам, каб яны жылі «доўга-доўга». Нельга не адзначыць артыстычную аранжыроўку «Матулі», якая пераўтварае гэты трэк з нізкім вакалам Змітра Вайцюшкевіча ў лёгкае воблака.

Vinsent «Не заўжды»

Прэм’ера кампазіцыі «Не заўжды» рэпера Vinsent адбылася напрыканцы 2023 года. Гэта быў калядны падарунак выканаўцы беларусам на Новы год — у такой песні мелі патрэбу, і яна трапіла ў час, падарыўшы людзям надзею на вяртанне дамой, на сустрэчу з маці, роднымі, падарыла веру ў лепшае. І канстатуем, што гэтая прага надзеі, веры, любові нікуды знікла. А значыць, нам па-ранейшаму патрэбны песні, якія злучаюць нас з нашымі роднымі, блізкімі і самімі сабой.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!