KANVA — гэта малады і амбіцыйны брэнд аксесуараў ад дызайнеркі Анастасіі Васючэнка, якая ў сваіх калекцыях натхняецца беларускім фальклорам і сучаснай эстэтыкай.
Сёння, 16 чэрвеня, брэнд ладзіць перфарматыўную прэзентацыю новых упрыгожанняў.
— Гэта не проста мерапрыемства, — абяцаюць арганізатары. — Гэта творчы акт па раскрыцці ўнутранага кода брэнду.
Члены каманды намерваюцца паказаць, як пачуццёвасць можа ажываць праз культурны код і чаму беларусы заўсёды sexy.
Для калекцый KANVA выкарыстоўваюцца такія матэрыялы, як салома, метал, лён, шоўк і арганза. Вырабы адлюстроўваюць мясцовую культуру і сапраўдны стыль sustainable fashion.
Сярод шаноўнікаў брэнду KANVA можна ўбачыць такія імёны, як CHORNABROVA, Navi Band, Palina, Даша Cemra, Iva Sativa, Валерыя Фрайман і іншыя.
Пад назвай KANVA Анастасія пачала сваю працу летам 2018 года, калі ў Нацыянальным мастацкім музеі была прадстаўлена калекцыя адзення і аксесуараў ЯDRO, прысвечаная творчасці беларускага мастака Язэпа Драздовіча. Там першы раз была паказана лінія саламяных упрыгажэнняў, а таксама льняныя футболкі і адзенне, расшытае люмінісцэнтнымі ніткамі.
Калекцыі Насці прысвечаны важным культурным падзеям і асобам, напрыклад, «Гарчэй за палын» — Чарнобльскай трагедыі. «Купалкі» — гэта калекцыя «спеўных хустак» з песнямі з народных святаў.
Анастасія Васючэнка мае на сваім рахунку паказы на Belarus & Lviv Fashion Week, перамогі і ўдзел у модных конкурсах NEW NAMES BFW, Vienna Stars Grand Festival, Млын Моды і іншыя. Супрацоўнічала з Mark Formelle, LSTR & National Art Museum, Toto Corsets, SHILO Clothes і іншымі кампаніямі. Мае і апублікаваныя фотасесіі і інтэрв’ю ў Vogue Talents, Only Monday Magazine, ICON, Fashion Collection, ЭШ, Chrysalis Mag, Alovak і іншых медыя.
Калі: 16 чэрвеня з 19:00 да 21:00.
Дзе: Варшава, Szpitalna, 8, Concept Store.
Уваход: бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі праз гугл форму, колькасць гасцей абмежавана.