«Галоўнай музычнай падзеяй года» называюць дзяржаўныя СМІ фінал рэспубліканскага конкурсу «Песня года Беларусі», зладжанага Міністэрствам культуры і тэлеканалам АНТ.
Лепшай песняй года Беларусі прызнаная кампазіцыя на словы Ганны Сялук, музыку Валерыя Шмата і Стэфана Шмата «За намі праўда!».
Нагадаем, што Ганна Сялук — аўтарка песняў, што ўслаўляюць Аляксандра Лукашэнку, з‘яўляецца яго нявесткай — жонкай сярэдняга сына Дзмітрыя.
У песні даводзіцца, што «славяне один народ» і нас «не сломить», пакуль «мы вместе» і «храм один на всех и отчий дом».
За нами правда, за нами род,
И бог над нами и в наших душах.
А мы, славяне, — один народ,
И нет земли на земле всей лучше.
Сімптаматычнае жаданне знайсці асновы сваёй ідэалогіі ў вышэйшых сілах характэрна не толькі для беларускіх праўладных аўтараў, але і для расійскіх.
Напрыклад, у культавай для «Русского мира» песні Шамана «Встанем» ёсць такія радкі:
Пока с нами рядом господь и истина с нами
Мы скажем спасибо за то, что победу нам дали
За тех, кто нашёл своё небо и больше не с нами
Встанем
И песню затянем!
Аднак, ёсць і розніца: пакуль беларускія праўладныя аўтары даводзяць пра агульнае славянства, Шаман спявае: «Я русский, я иду до конца».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram