На YouTube-канале «Беларуская літаратура» адбылася святочная прэм’ера — можна паслухаць 22 казкі для дзяцей, напісаных Уладзімірам Караткевічам.
«Кожная зямля расказвае свае сакрэты найперш праз казкі — бо казка жыве даўным-даўно, і ўсё пра нас ведае, якімі мы былі калісь і якімі будзем на тысячу год наперад. Асабліва калі іх перакажа такі чуйны да голасу зямлі аўтар — Уладзімір Караткевіч», — паведамляе анатацыя праекта.
Дарэчы, на гэтым канале можна паслухаць і беларускія народныя казкі, а таксама вершы і прозу беларускіх пісьменнікаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: