На Случчыне адкрылі помнік пісьменніку Яну Скрыгану

Культура
Помнік Яну Скрыгану. Фота: facebook/zmicer.yurkevich

Помнік беларускаму пісьменніку Яну Скрыгану (1905-1992) размешчаны каля вёскі Гарадзішча. 16 лістапада, у дзень нараджэння славутага літаратара, адбылося яго ўрачыстае адкрыццё.

Як пісьменнік Ян Скрыган валодаў тонкім адчуваннем мовы, ён лічыцца майстрам нарыса, гэта малая літаратурная форма стала ўзорам яго надзвычайна лінгвістычна багатай творчасці. Акрамя літаратурных твораў, напісаў кнігі ўспамінаў, партрэтаў, нататак і артыкулаў па праблемах літаратурнага майстэрства і культуры мовы «Ранішнія росы».

Нездарма помнік майстру слова вырашаны ў выглядзе кнігі, на адной старонцы якой пададзены яго словы: «Вялікую чарадзейную сілу мае слова. Сапраўды, варта быць пісьменнікам, каб любіць яго і адчуць».

На адкрыцці помніка прысутнічала дачка пісьменніка Галіна Іванаўна Скрыган.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: