На Падляшшы пройдзе трэці фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj

Культура

Арганізатар фестывалю Soncahraj — Фундацыя TUTAKA.

Мэтай фестывалю з’яўляецца развіццё традыцыйнай, несцэнічнай беларускай культуры. «Усё для таго, — пішуць арганізатары, — каб як мага большая колькасць людзей сустрэлася з беларускай музычнай традыцыяй: хтосьці — упершыню з ёй пазнаёміўся, хтосьці — прыгадаў яе сабе, і кожны — упэўніўся, што традыцыя жыве».

Яшчэ адна мэта — паказаць традыцыйную беларускую культуру як з Беларусі, так і з Падляшша, з мэтай вярнуць у агульную культурніцкую прастору традыцыйнага фальклору народную культуру беларусаў Падляшша.

Праграма фестывалю:

  • 31 траўня — праграма пачнецца ў самым сэрцы Беластока: на Рынку Касцюшкі каля Ратушы;
  • 1 чэрвеня — у Вітаве (гміна Дубічы Царкоўныя);
  • 7 чэрвеня гледачоў чакаюць у Супраслі на пляцоўцы каля будынка Цэнтра культуры і рэкрэацыі;
  • 8 чэрвеня — у Навасадах (гміна Міхалова).

Пачатак фестывальных канцэртаў — 17:00.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: