24 траўня з 12.00 да 12.50 адбудзеца старт продажаў рамана «Ззянне» з аўтограф-сесіяй перакладчыцы Насты Карнацкай.
З 24 траўня кнігу можна будзе заказаць таксама на сайце knihauka.com.
Таксама ўжо цяпер можна аформіць папярэдні заказ на кнігу на еўрапейскім Amazon: Польшча, Германія, Францыя, Італія, Іспанія, Швецыя, Нідэрланды, Бельгія.
Раман «Ззянне» выйшаў у 1977 годзе і праз тры гады быў бліскуча экранізаваны Стэнлі Кубрыкам. Ён распавядае пра Джэка Торэнса, які ў міжсезонне перабіраецца ў стары гатэль, каб працаваць зімовым наглядчыкам. Там у Джэка з’явіцца шмат часу, каб уз’яднацца з сям’ёй і папрацаваць над уласнымі літаратурнымі творамі. Але з надыходам суровага зімовага надвор’я ідылічнае месца здаецца ўсё больш аддаленым ад цывілізацыі… і ўсё больш злавесным. І адзіным, хто заўважае дзіўныя і жудасныя сілы, якія сабраліся вакол гатэля з доўгай і страшнай гісторыяй, становіцца Дэні Торэнс, адораны «ззяннем» пяцігадовы хлопчык.
Нагадаем, што 23-26 траўня ў Варшаве ў Палацы Культуры і Навукі пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У яго межах будзе працаваць стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь» (stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN).
На стэндзе можна будзе набыць кнігі выдавецтваў SkarynaPress, Chabor, hochroth Minsk, Miane Niama, «Янушкевіч», Słowianka, Полацкія лабірынты, Fundacja Kamunikat.org, Gutenberg Publisher і іншых.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: