Больш за сто пяцьдзясят чалавек прыйшло на лекцыю доктаркі сакральнай тэалогіі, старшай навуковай супрацоўніцы Інстытута філасофіі НАН Беларусі Ірыны Дубянецкай. Выступленне навукоўцы было прысвечана беларускай традыцыйнай карціне свету. Заўтра, 26 лютага, філосафка прыдоўжыць серыю гутарак пра этнакасмалогію беларусаў — яна паведаміць у новай лекцыі пра хранатоп беларускай традыцыйнай культуры.
«Беларуская этнакасмалогія даследуе, як, паводле народнай традыцыі, уладкаваны космас, як суадносяцца прастора і час, як упісаны ў вялікі сусвет той свет, які творыць і якім апякуецца чалавек, як фармуюцца і функцыянуюць мірыяды сувязей паміж рознымі сферамі і фактарамі таго неабдымнага, складанага, мудрагелістага, але прыгожага і гарманічнага Ўсяго, якое завецца Рэчаіснасць. А таксама, адкуль і чаму паўстаюць вобразы беларускай карціны свету, як яны суадносяцца з вобразамі іншых культур у часава-прасторамым кантынууме нашай цывілізацыі», — пазначаецца ў анатацыі да падзеі.
Серыя выступаў вядомай навукоўцы ладзіцца ў межах праекта Інстытута філасофіі НАН Беларусі і Нацыянальнага мастацкага музея «Навука мастацтва і мастацтва навукі». Першая лекцыя з цыкла, што адбылася на пачатку лютага, была прысвечана тэме «Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры». Яна прайшла з аншлагам і выклікала вялікую цікавасць публікі.
Наступныя чатыры сустрэчы чакаюцца ў бліжэйшыя месяцы.
Рэгістрацыя на мерапрыемствы не патрабуецца.
Наведаць лекцыі можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь па адрасе г. Мінск, вул. Леніна, 20.
Заўтра лекцыя стартуе а 14.00.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: