На Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве запрацуе беларускі стэнд
З 30 лістапада па 3 снежня ў Каралеўскім замку Варшавы адбудзецца Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы працы Цэнтра беларускай салідарнасці на Кірмашы быў створаны асобны беларускі стэнд.
ЦБС публікуе расклад творчых сустрэч і прэзентацый кніг:
01.12 / 14:00 Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніжнай серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» з удзелам Яраслава Іванюка і Ціхана Чарнякевіча
01.12 / 16:00
Прэзентацыя кнігі Насты Кудасавай «Я працягваю»
01.12 / 17:00 Малая Заля
Выдавецтва Gutenberg разам з ЦБС прэзентуюць класіку польскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Вас чакаюць кнігі Віславы Шымборскай «Партрэт з памяці», Марыі Кунцэвічовай «Два месяцы», Адама Міцкевіча «Гражына» і Марыі Канапніцкай «Стэфэк Бурчымуха»
02.12 / 15:00 Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніг Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода» і «Вечар – як сон, у якім шмат агнёў», а таксама сустрэча аўтара з чытачамі
02.12 / 16:00
Прэзентацыя кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» і сустрэча аўтаркі з чытачамі
02.12 / 17:00
Прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» і сустрэча аўтара з чытачамі
03.12 / 15:00
Прэзентацыя зборніка «Мовазнаўчыя працы» Вацлава Ластоўскага і сустрэча з яго ўкладальнікам Уладзіславам Гарбацкім.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.