Стала вядома, што на інтэрнэт-аўкцыёне ў Германіі выстаўленыя на продаж эскізы-праекты алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску, выкананыя мастаком Юзафам Тэафілам Смалінскім (Józef Teofil Smoliński, 1865-1927), піша @spadczyna.
Адзін з гэтых эскізаў зводзіць разрозненыя выявы ў адзіную кампазіцыю.
Эскіз-праект алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены. Фота: spadczyna.
Па цэнтры ў нябёсах намаляваны Хрыстос, пад ім — выява Чырвонага касцёла. Хлопчык з дзедам — гэта Сямён Вайніловіч і ягоны заступнік Святы Сымон. Насупраць укленчаная дзяўчына гэта Алена Вайніловіч.
Шматлікія партрэты жанчыны ў масіўнай кароне — гэта пошук вобразу Святой Алены, маці імператара Канстанціна, якая адшукала Труну Божую і Жыватворны Крыж, які трымае ў руках. Сярод падборкі малюнкаў мастака ёсць «мужчынскі партрэт», які, калі паглядзець на іншыя эскізы, насамрэч партрэт Алены Вайніловіч.
![На інтэрнэт-аўкцыёне ў Германіі выстаўленыя на продаж эскізы-праекты алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску](https://reformby.org/wp-content/uploads/2023/11/efba0852-778a-4f5f-be02-3854573d34c1.jpg)
Самая цікавая выява з гэтых кампазіцый — малюнак Залатой Горкі.
Гэтыя работы яшчэ раз нагадваюць, чаму Чырвоны касцёл не толькі помнік неараманскага стылю, але і помнік мадэрну.
![На інтэрнэт-аўкцыёне ў Германіі выстаўленыя на продаж эскізы-праекты алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску](https://reformby.org/wp-content/uploads/2023/11/f90c830b-1b4c-43c9-b55a-eba29e4e418a.jpg)
![На інтэрнэт-аўкцыёне ў Германіі выстаўленыя на продаж эскізы-праекты алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску](https://reformby.org/wp-content/uploads/2023/11/44015673-ffe0-4b50-955d-597c0ad63325.jpg)
![На інтэрнэт-аўкцыёне ў Германіі выстаўленыя на продаж эскізы-праекты алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску](https://reformby.org/wp-content/uploads/2023/11/6cf4ce8e-3f9d-4c92-a910-a808a07734a3.jpg)
«Вельмі важна сёння выкупіць гэтыя малюнкі, бо яны рэдкі прыклад мадэрнавага мастацтва на Беларусі. Знойдзем ці не мы гэтыя роспісы калісьці ў самім касцёле — пакуль невядома, а так хоць будзе нейкае сведчанне той эпохі,» — робяць выснову ў допісе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: