Плошча Юзэфа Пілсудскага, манумент Адама Міцкевіча, плошча Замкавая — па такім маршруце 1 лістапада запланавана шэсце беларусаў на Дзяды. А распачнецца акцыя з мітынгу на плошчы Пілсудскага а 14.00.
У шэсці прымуць удзел: намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і прадстаўнікі беларускіх і польскіх арганізацый.
Сёлета будуць 36-я ўгодкі ад першых публічных Дзядоў у Беларусі і 16 гадоў – ад першага правядзення Дня памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.
Арганізатарамі шэсця выступаюць: партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», «Народная Грамада», Музычны Рух Варшавы і ініцыятыва «Беларусы Варшавы».