«Мы цудоўна разумеем, што беларусы не коцікі»: Аляксандр Чарнуха распавёў пра сваю новую кнігу «Гвалт», на якую збірае сродкі на платформе Gronka

«Мая кніга апавяданняў «Гвалт» не будзе працягам «Свінняў». Яна зусім іншая. Не смешная, жорсткая і няўтульная. Але я ўпэўнены, што вы захочаце яе пачытаць. Бо яна пра мяне. І пра вас»,прадставіў свой будучы зборнік апавяданняў беларускі пісьменнік і музычны крытык Аляксандр Чарнуха. Проста зараз на новай краўдфандынгавай платформе Gronka ідзе збор сродкаў на публікацыю новага выдання.

Пра зборнік вядома, што ён будзе складацца з дзесяці апавяданняў. Кожнае з іх будзе аздобленае аўтарскімі ілюстрацыямі Таісіі Чарнухі — мастачка малявала вокладкі для абедзвюх версій рамана «Свінні». Кніга падаецца як мікс гіперрэалізму і беларускай містыкі, у ёй шмат знаёмых вобразаў і экзістэнцыяльных пытанняў.

«Мы — згвалтаваныя і гвалтаўнікі, — распавёў пра галоўнае пасланне новых твораў аўтар «Свінняў». — Кожны дзень мы чынім гвалт і нават не заўважаем, як гэта адбываецца. З усмешкамі на прыгожых тварах, з абдымкамі і пацалункамі мы катуем адно аднаго. Мы жывем у дыктатуры, але мы і ёсць галоўныя дыктатары. Манаполія на меркаванне, нянавісць, помста, падман — усё гэта частка нас. Страшна і непрыемная. І ўсе мы цудоўна разумеем, што беларусы не коцікі».

Кожнае з дзесяці апавяданняў аналізуе сучасны кантэкст, але не ставіць дыягназы, а фармулюе пытанне і тым самым заклікае чытача да якаснай рэфлексіі, удакладняе Аляксандр Чарнуха.

Рэліз кнігі плануецца ў выдавецтве «Янушкевіч».

Падтрымаць новы праект можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!