Музыкант Павел Аракелян знайшоў у злітым спісе лістоў у КДБ данос на сябе ад вядомага арганізатара джазавых імпрэз

Культура
Павел Аракелян. Фота: сацсеткі.

Джазавы музыкант Павел Аракелян, які з 2022 года жыве ў эміграцыі, адшукаў у апублікаванай «Кіберпартызанамі» базе з 40 тысяч зваротаў, дасланых на сайт КДБ, ліст ад вядомага арганізатара джазавых імпрэз Яўгена Уладзімірава.

«Шмат хто ведае яго як несумленнага чалавека, — піша Павел Аракелян у фэйсбуку, — але працягваюць хадзіць на яго канцэрты ды й шмат калегаў працягваюць граць з ім — наведваць далей імпрэзы «Джаз-Саўнд Клаб». Супрацоўнічаць з [ім] асабіста — вашая справа. А я прыводжу тэкст ягонай скаргі ніжэй, як было спампавана з базы КДБ:

«Текст обращения: Прошу срочно принять законные меры. Гр-н Аракелян Павел целенаправленно призывает 26 октября к общенациональной забастовке, лично дополняя преступный план КС и Тихановской. Я давно слежу за этим лжедеятелем культуры, так называемым джазовым саксофонистом. Непонятно, как Белгосфилармония могла организовать на государственной сцене концерты Аракеляна!? Подрывная провокационная деятельность Аракеляна в соцсетях и ежевечерние выступления в городских дворах с целью дискредитации власти и режима преступны!»

Нагадаем, што «Кіберпартызаны» ўзламалі сайт КДБ і атрымалі доступ да каля 40 тысяч зваротаў, якія на працягу 9 гадоў — верасня 2014-га па жнівень 2023 года, адпраўляліся праз сайт КДБ. Як высветлілася, сярод зваротаў грамадзян сапраўдных даносаў — невялікая колькасць, але тыя, што ёсць, часам раскрываюць асобных людзей з нечаканага боку.

«Мой пост то больш папярэджанне калегам, што засталіся ў Беларусі», — піша Аракелян у каментарах да допісу.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: