Вядомы магілёўскі бард Аляксандр Баль выйшаў на волю, — паведамляе @MAYDAYMog. Ён адбыў арышт у 15 сутак.
Музыка быў затрыманы ў г. Гарадок Віцебскай вобласці 15 чэрвеня пасля праверкі тэлефона на мяжы.
16 чэрвеня суд Гарадоцкага раёна пастанавіў арыштаваць музыку на 15 сутак нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Аляксандр Баль — бард з вялікай колькасцю прэмій, былы супрацоўнік магілёўскага драматычнага тэатра, з якога яго звольнілі пасля падзеяў 2020 года.
У тым жа годзе пасля масавых рэпрэсій з боку сілавікоў музыка напісаў песню «На радзіме маёй бяда».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram