Беларускі фэнтэзі-фолк гурт Irdorath, які цяпер базуецца ў Берліне, распачынае еўрапейскі тур.
«Сябры, мы вельмі чакалі гэтага моманту. Зусім хутка мы зможам сустрэцца з вамі на вялікіх сольных канцэртах у шасці гарадах Еўропы», — паведамілі музыкі ў сваіх сацсетках.
Тур ахопіць шэсць еўрапейскіх гарадоў і распачнецца ў Нідэрландах.
- 21.02 — Нідэрланды (Арнем)
- 22.02 — Бельгія (Ааршот)
- 23.02 — Францыя (Парыж)
- 06.03 — Польшча (Варшава)
- 08-09.03 — Германія (Гамбург, Берлін)
Квіткі можна набыць тут.
Для еўрапейскага тура падрыхтаваная адмысловая праграма. Выступы Irdorath складаюцца ў роўнай ступені з моцнай музыкі і візуальнага афармлення, якое дапаўняецца яркімі вобразамі музыкаў. Гучанне заснавана на сярэднявечных дудах, магутнай барабаннай устаноўцы, спецыфічным тэмбры катрынкі, гучанні віяланчэлі і бузукі, а таксама запамінальным вакале.
Пасля ўсіх выпрабаванняў Irdorath працягвае ствараць адметны стыль, які ўзбагачаецца змрочнай паганскай эстэтыкай беларускай культуры.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.