Музей Вольнай Беларусі распачынае падрыхтоўку выставы «Несціхаючыя галасы», прысвечанай мужнасці, непахіснасці і самапавазе беларускіх жанчын у дэмакратычным руху Беларусі.
Экспазіцыя распавядзе пра каханне, салідарнасць і ўзаемадапамогу, якія аказаліся важнымі складнікамі ў падзеях 2020 года.
Цяпер музей актыўна збірае артэфакты, дакументы, візуальныя матэрыялы, звязаныя з удзелам жанчын у беларускім дэмакратычным руху 2020 года.
Для выставы музей шукае наступныя фотаздымкі:
Пры экспанаванні на выставе будуць пазначаныя аўтарства фота, крыніца, адкуль матэрыялы атрыманы.
Пратакол бяспекі ў адносінах да герояў здымкаў і відэа таксама будзе забяспечаны.
Матэрыялы просяць дасылаць на электронны адрас freebelarusmuseum@gmail.com.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram