Музей Вольнай Беларусі, які размяшчаецца ў Варшаве і збірае артэфакты, звязаныя са шляхам Беларусі да дэмакратычных пераўтварэнняў, выпусціў першы каталог.
На вокладцы яго размешчана выява нацыянальнага сцяга, выкананага Марыяй Грыц, чырвоную паласу сцяга складаюць прозвішчы палітвязняў.

Каталог складаецца з чатырох раздзелаў: першы пад назвай «Надзея» прысвечаны непасрэдным падзеям 2020 года, другі — «Ахвярнасць» — прысвечаны беларускім палітвязням, трэці — «Салідарнасць з Украінай» — дэманструе рэчы ваяроў, напрыклад, форму Міраслава Лазоўскага ці сцяг, падораны ўкраінцамі, чацвёрты раздзел — «Супрацьстаянне» — прысвечаны барацьбе, што працягваецца дагэтуль.

Тыраж каталога складае 300 экзэмпляраў, яны бескаштоўна перадаюцца беларускім і польскім партнёрам музея. Адзін з экзэмпляраў каталога быў перададзены ў падарунак Прэзідэнту Польшчы Анджэю Дудзе.

Каталог выйшаў на трох мовах — беларускай, англійскай і польскай.
Музей плануе зрабіць больш поўны каталог пад назвай «Сто артэфактаў беларускага пратэсту».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.