Музей мастацтваў Метраполітэн у Нью-Ёрку прызнаў Архіпа Куінджы ўкраінскім мастаком. Яшчэ ў снежні 2022 года яго падпісвалі рускім мастаком.
Пра гэта паведаміла ўкраінская журналістка і гісторык мастацтва Аксана Сяменік.
Па яе словах, на сайце „прыбралі ганебную згадку аб тым, што «artist celebrating both in Russia and Ukraine» (мастак, прызнаны ў Расіі і Украіне) і паведамілі, што ў сакавіку 2022 года мастацкі музей Куінджы ў Марыупалі быў знішчаны авіяўдарам з боку Расіі».
Таксама ў подпісе да партрэта пісьменніка Усевалада Гаршына (1884), які захоўваецца ў калекцыі музея, з нядаўніх часоў значыцца, што гэта праца ўкраінца Іллі Рэпіна.
Яшчэ раней музей перайменаваў карціну французскага мастака Эдгара Дэга «Рускія танцоўшчыцы». Твор атрымаў назву «Танцоўшчыцы ва ўкраінскім уборы».