Першая навэла з цыкла «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі» — праекта пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі экспанатамі беларускага музея ў Варшаве, ужо збірае прагляды на YouTube-канале «Саша, что ты несешь?!».
Героі эпізода «Кніга «Мова 404» — праваабаронцы Аліна Нагорная і Ігар Случак. У фільме Аліна і Ігар расправядаюць пра сітуацыю з тытуальнай мовай беларусаў у краіне, і сваю нябачную працу па яе захаванні і распаўсюджанні.
А яшчэ — гэта гісторыя сям’і, якая ва ўмовах пераследу працягвала займацца сваёй праваабарончай дзейнасцю і выхоўваць двух сыноў. Гісторыя «партызанскага» жыцця ў беларускай дыктатуры пасля 2020 года і паспяховага выратавання. Гісторыя кнігі Аліны Нагорнай «Мова 404» — цяпер артэфакта ў Музеі Вольнай Беларусі, — што сёння была дапоўнена і перавыдадзена ў іншай краіне.
Рэжысёр эпізода і аўтар канцэпцыі праекта — Максім Швед.
Аператар — Ягор Яфімаў.
Чытаць інтэрв’ю пра цыкл дакументальных фільмаў з Максімам Шведам можна тут.
Інтэрв’ю з Алінай Нагорнай і Ігарам Случаком тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: