Монаспектакль «Каравай» Івана Кірчука адбудзецца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

Культура
Іван Кірчук. Фота: budzma.

Сёння, 8 сакавіка, заснавальнік этна-трыа “Троіца”, этнограф і вядомы музыка Іван Кірчук пакажа монаспектакль «Каравай», у якім распавядзе пра традыцыі і абрады старажытнага вяселля — праз песні, музыку, замовы, малітвы і з выкарыстаннем мноства музычных народных інструментаў: ад чароткі — да дуды, ад звычайных капыт быка — да шархуноў.

Асноўны момант праграмы — каравай, вясельны хлеб. Што мы ведаем пра гэта? Які ён — традыцыйны каравай? Як рыхтавалі яго да вяселля нашы продкі?

Спектакль адбудзецца 8 сакавіка ў 15.00 у НЦСМ (вул. Някрасава, 3, Мінск).

Квіткі коштам 25 рублёў можна набыць у касе музея альбо па спасылцы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: