Прыма Купалаўскага тэатра, беларуская актрыса Зоя Белахвосцік рыхтуе да прэм’еры новы праект — монадраму «Мой хлеб». Ён будзе заснаваны на гісторыі сям’і — на лёсе пяці пакаленняў тэатральнай дынастыі, да якой належыць слынная артыстка.
«Пра Купалаўскі тэатр і пра тое, як падзеі гісторыі Беларусі адбіваюцца на лёсах людзей, як гэта спіраль часу замыкаецца ў кола і дае магчымасць асэнсаваць памылкі, вучыцца, успамінаць, усміхацца і плакаць!» — так гучыць анатацыя да будучай дзеі.
Дакументальную монадраму плануюць паказаць у чатырох гарадах — Кракаве, Уроцлаве, Варшаве і Сопаце. Цікава, што на прэм’еру 8 кастрычніка ў Варшаве ўсе білеты ўжо раскуплены.
Новая пастаноўка мусіць працягнуць паспяховы фестываль беларускіх спектакляў ад праекта Inexkult, які ладзіўся ўлетку. Пасля «гарачай» летняй пары прадзюсарская ініцыятыва абяцае гледачам не менш насычаную восень.
Купіць білеты на «Мой хлеб» можна тут.