У Варшаве ў клубе @scenachmielna пройдзе музычны кватэрнік MERIEM «Обіймі мене».
«Бярыце сяброў, добры настрой і прыходзьце! Збіраем неверагодных людзей разам у гэты вечар, таму ён абяцае быць вельмі ўтульным і музычным», — пішуць арганізатары.
У праграме найлепшыя кавер-кампазіцыі спявачкі, а таксама аўтарскія песні.
Дзверы клуба адчыняюцца а 19.00. Пачатак — у 20.00
Кошт квіткоў у дзень кватэрніка — 80 злотых. Колькасць квіткоў абмежаваная.
Нагадаем, што беларуская спявачка Мэрыем Герасіменка атрымала 3 гады «хатняй хіміі» за тое што выканала ў Мінску падчас свайго канцэрта песню гурта Океан Ельзи «Обійми». У пачатку 2024 года паспяхова эвакуявана з Беларусі.
Дата: 16 лютага.
Час: 20.00.
Адрас: Nowy Świat 27A, Варшава
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram